Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Увага! Конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі»

Дата: 7 сентября 2018 в 15:42
557 просмотров

Паважаныя вучні! З 10 па 20 верасня 2018 года праводзіцца конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі».
Чакаем вашых работ!

Умовы конкурсу

1. Фотаконкурс праводзіцца з 10 по 20 верасня  2018 года.

2. Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы V  - XI класаў .

3. Асноўнымі мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

4. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Мой дом”(фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);

“Водная прастора” (фотаздымкі рэк і азёр);

“Дзікі свет” (жывёльны свет Беларусі);

“Вышыня” (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);

“Людзі і прафесіі” (фотаздымкі, якія характарызуюць прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць);

“Асобы і пакаленні” (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);

“Жывыя традыцыі”(рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);

“Спадчына” (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

“Манахром” (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі;

“ТэхнаРух” (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Па намінацыях “Жывыя традыцыі” і “ТэхнаРух” на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.

5. Асноўныя крытэтыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

6. Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Абавязкова прадстаўляецца электронны варыянт фотаздымка ў фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Фотаздымкі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнага фотаздымка павінны быць наступныя дадзеныя:

назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адуацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса і нумара тэлефона.

Фотаздымкі неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць.

Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем аўтарства.

7. Работы на школьны этап конкурсу фотаздымкаў прадстаўляюцца да 20 верасня 2018 года ў каб. 1, педагогу-арганізатару Лабашынскай Паліне Уладзіміраўне. На  раённы этап конкурсу адсылаюцца фотаздымкі, якія занялі 1-ае, 2-ое, 3-яе месца ў кожнай намінацыі на школьным этапе згодна з умовамі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.