Удзел у праекце "Адзіны дыктант на прыз БРСМ" з нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы! Гэта асаблівае свята для кожнай нацыі. Для любога народа родная мова – крыніца сілы, аснова яго багатай культуры. Менавіта мова робіць нас унікальнымі і мудрымі. Родную мову трэба берагчы, перадаваць нашчадкам, каб не знікнуць як нацыя.
З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага ў 11.00 вучні, іх бацькі і настаўнікі прынялі ўдзел у праекце “Адзіны дыктант на прыз БРСМ”.