21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах Тыдня філалогіі і праекце "Адзіны дыктант на прыз БРСМ"
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы! Ён адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА, пачынаючы з 2000 года. Штогод у нашай школе ў гэты дзень праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.
20 лютага ў 11.00 у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы адбудзецца правядзенне акцыі "Адзіны дыктант на прыз БРСМ"! Да ўдзелу ў дыктанце запрашаюцца вучні, іх бацькі, настаўнікі, а таксама ўсе жадаючыя!
План правядзення Тыдня філалогіі
15.02.2021-22.02.2021
Дата правядзення |
Мерапрыемствы |
Клас |
Месца і час правядзення |
Панядзелак 15.02.2021 |
Адкрыццё Тыдня філалогіі Выстава кніг у кабінеце беларускай мовы, бібліятэцы «Залатая паліца юбіляра» |
V-XI |
Кабінет 13 |
Аўторак 16.02.2021 |
Акцыя “Парада ад класіка: Вялікія дрэннаму не навучаць” |
V-XI |
Фае 1,2 паверхі |
Аўкцыён ведаў «У магічным царстве роднай мовы» |
VI |
Кабінет 13 17.25-18.10 |
|
Серада 17.02.2021 |
Падрыхтоўка да раённага этапу абласнога конкурсу буктрэйлераў «Чытаем беларускіх класікаў» |
V-XI |
|
Віктарына-пошук «Лінгвістычныя галаваломкі» |
V-XI |
Фае 2 паверх |
|
Чацвер 18.02.2021 |
Інтэлектуальная гульня-конкурс «Буслік» |
V-XI |
Кабінет 3 12.00-13.15 |
Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча |
IX |
13.00-15.00 |
|
Пятніца 19.02.2021 |
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” (да Міжнароднага дня роднай мовы) |
V-XI |
Фае 1,2 паверхі |
Брэйн-рынг “Юныя мовазнаўцы» |
VII |
Кабінет 13 17.25-18.10 |
|
Субота 20.02.2021 |
Свята паэзіі “Жывая класіка” Праект "Адзіны дыктант на прыз БРСМ" Інтэлектуальны цір «Разумнікі і разумніцы» |
V-XI |
Кабінет 13 10.00 11.00 12.00 |
Панядзелак 22.02.2021 |
Падвядзенне вынікаў Тыдня філалогіі | V-XI |